EU’s Marie Sklodowska-Curie Actions – даследчыцкая #стыпендыя ў ЕС
Для каго:#даследчыкі з кандыдацкай ступенню любой навуковай галіны.
Існуе 2 тыпы стыпендый:
European Postdoctoral Fellowships Гэтыя стыпендыі рэалізуюцца ў дзяржаве-члене ЕС або краіне праграмы Horizon Europe (уключаючы Арменію, Грузію, Малдову і Украіну) і доўжацца 1-2 гады. Падаць заяўку могуць даследчыкі любой нацыянальнасці.
Global Postdoctoral Fellowships Гэтыя стыпендыі фінансуюць мабільнасць даследчыкаў за межы Еўропы. Працягласць стыпендыі – 2-3 гады. Падаць заяўку могуць грамадзяне або доўгатэрміновыя рэзідэнты краін-членаў ЕС або краін праграмы Horizon Europe (уключаючы Арменію, Грузію, Малдову, Украіну).
Стыпендыя пакрые: – дапамогу на пражыванне і мабільнасць – выдаткі на навуковыя #даследванні – іншыя выдаткі (па дамоўленасці і магчымасцям праграмы). Ддл: 11 верасня. Падрабязней.