20.05.2024-га ў Вільні прайшла канферэнцыя па тэме: “ПРЫЦЯГНЕННЕ ЎВАГІ ДА ПРАБЛЕМ БЫЛЫХ БЕЛАРУСКІХ І…

20.05.2024-га ў Вільні прайшла канферэнцыя па тэме: “ПРЫЦЯГНЕННЕ ЎВАГІ ДА ПРАБЛЕМ БЫЛЫХ БЕЛАРУСКІХ І ЛІТОЎСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ”

На сустрэчы былі агучаны актуальныя праблемы былых добраахвотнікаў, якія існуюць ўжо два гады і фактычна не вырашаюцца нікім з прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл. СЁННЯ ПРАБЛЕМЫ БЫЛЫХ ДОБРААХВОТНІКАЎ – ГЭТА ПРАБЛЕМЫ САМІХ БЫЛЫХ ДОБРААХВОТНІКАЎ і неабыякавых да гэтай тэмы беларусаў.

Арганізатары сустрэчы:
– Olekas Juozas, дэпутат Літоўскага сейма, старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю
– Яўген Вільскі, прадстаўнік блока “Салідарнасьць” (спіс #1 выбарчых суб’ектаў у Каардынацыйную раду)
– Аляксандр Клачко, лідар блока #2 “Воля”, былы добраахвотнік

Сярод выступоўцаў і ўдзельнікаў прысутнічалі:
– Ілля Звенігародскі, першы сакратар амбасады Украіны ў Літве
– Андрэй Кушняроў, прадстаўнік #8 “Блока Пракоп’ева-Ягорава”, былы добраахвотнік
– Сяргей Шалыгін, прадстаўнікблока #2 “Воля”старшыня клуба “Ліцвіны”, чальцамі якога з’яўляюцца як былыя, так і дзейныя добраахвотнiкi.