Сёння 9 чэрвеня ў Вільні прайшла штотыднёвая акцыя салідарнасці з Мікалаем Статкевічам і ўсімі паліт…

Сёння 9 чэрвеня ў Вільні прайшла штотыднёвая акцыя салідарнасці з Мікалаем Статкевічам і ўсімі палітвязнямі Беларусі (якіх зараз налічваецца больш за 1564 чалавек)

Наша партыя “Народная Грамада”, а таксама Dapamoga і ўсе неабыякавыя людзі, сярод якіх былі і палітвязні, якія як і многія эвакуіраваліся ў Літву, сабраліся ў цэнтры горада, каб нагадаць свету пра рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі і запатрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў.

Мікола Статкевіч, лідар “Народнай Грамады” знаходзіцца ў турме ўжо больш за 1460 дзён. Сваякі Мікалая Статкевіча, больш за год, не атрымліваюць інфармацыі аб яго стане і месцазнаходжанні. Гэта адзін з прыкладаў бесчалавечнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі, які пераследуе ўсіх, хто адважваецца патрабаваць свабоды для Беларусі.

Беларуская дыяспара працягвае барацьбу за свабоду Радзімы і вызваленне ўсіх палітвязняў.

Мы ўпэўненыя, што праўда і справядлівасць перамогуць. Дзень вызвалення ўсіх палітвязняў наступіць, і мы будзем змагацца за яго разам!

Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!