Дзіцячая праца распаўсюджана ў многіх галінах: сельская гаспадарка, фабрыкі, сфера паслуг. Дзеці працуюць без належнай абароны і аплаты, парушаючы Канвенцыю аб правах дзіцяці і міжнародныя стандарты.
Гэтае следства глыбокага сацыяльнага і палітычнага крызісу ў Беларусі, які пазбаўляе дзяцей магчымасці атрымаць адукацыю і годнае жыццё.
“Народная Грамада” заклікае беларускую ўладу да рашучых дзеянняў па барацьбе з дзіцячай працай і забеспячэнні захавання правоў чалавека. Мы таксама заклікаем міжнародную супольнасць аказваць ціск на Беларусь, патрабуючы захавання міжнародных стандартаў.
Дзіцячая праца – гэта не толькі маральная праблема, гэта праблема, якая закранае будучыню кожнага чалавека. Мы павінны разам змагацца за тое, каб кожнае дзіця мела магчымасць жыць у бяспецы, вучыцца і развівацца.
“Народная Грамада” – за справядлівасць і будучыню для кожнага дзіцяці!
Жыве Беларусь!