Запрашаем на вечарыну, прысвечаную Васілю Быкаву
Яна будзе прысвечаная 100-гадоваму юбілею ад дня народзінаў Васіля Быкава.
Дата: 18 чэрвеня. Час: 18.00
Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава.
Арганізатар: Таварыства Беларускай Мовы
У праграме: аповед пра біяграфію пісьменніка і невялічкі фільм пра апошнія гады яго жыцця.
На сустрэчы выступяць сябры пісьменніка, у тым ліку Зянон Пазняк.
Таксама запланаваная віктарына па творах Васіля Быкава і чытанні ўлюбёных урыўкаў з яго твораў.
Уваход вольны.