Павел Севярынец разважае над тым, што ёсць у нашай краіне зараз. Яго зварот да нас.

“Беларускія сэрцы кіпяць.

“Божа, няўжо Ты не чуеш? Няўжо Ты не бачыш?”

Тое, што цяпер церпіць Беларусь – адбываецца па грахах нашых.

Дарагія беларусы! Мы дзесяцігоддзямі жылі без Бога, без мовы, без гістарычнай памяці. Мы не цанілі свабоду. Мы ўладкоўвалі асабістае жыццё і “не лезлі ў палітыку”. Выскачыць з гэтай глыбокай ямы адным рыўком не атрымалася. Цяпер – трэба маліцца, каб не па грахах нашых даў нам Госпад, а па міласэрнасці і ласцы Сваёй. І канечне, рабіць, што можам.

Да Бога рэдка прыходзяць у стане камфорту. А вось як трывога, то да Бога. То – падымаемся і ідзем. Не хвалюйцеся, Бог абавязкова аберне зло на дабро. Так было з Хрыстом на крыжы. Так было з хрысціянамі ў Калізеі, так будзе і з беларусамі ў Беларусі.

Ціснуць? Выпальваюць? Беларусаў ціснулі і палілі стагоддзямі.

Тут такая рэч. Алмаз – гэта звычайны вугаль, толькі моцна сціснуты пры велізарнай тэмпературы. Ціск ёсць, пекла ў наяўнасці – так што чакаем беларускіх дыямэнтаў. Памятайма, што Беларусь – краіна вады. Азёры, рэкі, крыніцы. Вада – сімвал Боскага ачышчэння, пакаяння і хросту. Таму нават калі плачам – цячэм скрозь пальцы. Плывем. Сочымся.

Але колькі яшчэ Божых і нашых высілкаў трэба, каб вычарпаць з беларуса балота!

Вось, паглядзіце, адно такое балотца. Дагэтуль не вычарпанае: невыпадкова перад 2020 годам тры гады запар гучалі і балелі Курапаты.

За апошняе стагоддзе беларускія героі – тыя, хто аддаў жыццё за Беларусь і Бога – забытыя. Забытыя і забітыя камуністамі, забытыя і забітыя нацыстамі. Святары, дактары, вернікі, інжынеры, настаўнікі, сяляне…

Часам ім няма нават крыжоў.

Адам Станкевіч – лідэр беларускага руху 1920-30 гадоў, ахвярны святар і аўтар двух дзясяткаў кнігаў, кіраўнік Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Таварыства Беларускай Школы, які ў акупаванай немцамі Вільні ўратаваў свайго галоўнага ворага, савецкага камісара прапаганды горада і пяцёх ягоных супрацоўнікаў-камуністаў. Памёр у Гулагу.

Айцец Аляксандр Коўш, бацюшка ў Плешчаніцах у 1941-42 гадах вянчаў і хрысціў у сваёй царкве габрэяў і выдаваў ім даведкі як праваслаўным беларусам і быў за гэта закатаваны ў гестапа.

Антон Кецка, прасвітар царквы Евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў у часы нямецкай акупацыі ратаваў габрэйскіх дзяцей у Менску, вызнаны правадніком народаў свету. Выдаў беларускамоўны “Евангельскі Хрысціянскі Спеўнік”. У 1945-ым арыштаваны камуністамі і асуджаны да 10 гадоў лагераў…

Тысячы і тысячы ахвяраў – забытыя. Мітрапаліт Мільхісэдэк, які абвясціў Аўтакефалію Беларускай Праваслаўнай Царквы і быў закатаваны камуністамі. Бацюшкі Уладзімір Хіраска, Канстанцін Жданаў, Валер’ян Навіцкі, Аляксандр Шалай, Серафім Шахмуць, Іаан Варанец… Ксяндзы Міхал Буклярэвіч, Ян Вярсоцкі, Фабіян Абрантовіч, Андрэй Цікота, Люцыян Хвецька, Язэп Германовіч, Антоні Неманцэвіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Язэп Барадзюля… Вернікі Вячаслаў Багдановіч, Ян Пазняк (дзед Зянона), Станіслаў Грынкевіч, Адам Дасюкевіч.

Перш чым будаваць новую Беларусь для жывых, давайце сплоцім свой доўг папярэднікам – тым людзям, на плячах якіх мы стаім.

І згадаем. Малітвай. Партрэтам ці постам у сацсетках. Крыжом. Кнігай. Назвай вуліцы ў мястэчку. Гэта – наша хатняе заданне на бліжэйшыя месяцы. Часу не так і шмат. Заўтра нас можа зноў чакаць іспыт па галоўных для любой нацыі прадметах.

Гісторыя. Мова. Вера.

“Мужайцеся, і няхай умацоўваецца сэрца вашае, усе, хто спадзяецца на Госпада!” (Псальмы 30:25).

Рэпост!
Вольга Севярынец

افلام سكس يابانى مترجم felltube.com تحميل افلام سكس مترجم عربى porn vido anybunny.pro real sex porn english sex com video erobigtits.info office fucking honey blonde manga drhentai.net skinsuit hentai taboo mom natasha cumporntrends.com indin sexi probinsyano full episodes teleseryestvheaven.com ltfrb ayuda dasi porn movi porno-ultimum.com karalasexcom indian porn.net gangbangporntrends.com x** video sex xnxxapp hornyanaltube.net www thamana sex kannada new xxx videos zporn.mobi porn actor sex beeg long pornbitter.com desi xxx شيميل سكس wiwiuku.com قصص محارم ارشيف mallu reshma x videos groupsexporntrends.com sex movie.com bloomers hentai flamehentai.com freehand tamashii hentai desi hot tube freexporn.info tumblr teen sex