Сябры, прапануем з раніцы ўзбадзёрыцца ня толькі кавай. Сёння чытаем ды вучым ня проста #новыясловы …

Сябры, прапануем з раніцы ўзбадзёрыцца ня толькі кавай. Сёння чытаем ды вучым ня проста #новыясловы на роднай мове, а #хуткамоўкі

Распавядзіце, калі ласка, ў каментарах ці знайшлі для сябе складаныя?

Ткач ткаў хустку на таху і хукаў на руку.
Каля кавалёвае кузьні ходзіць кныр з кныранятамі.
Вадавоз вёз ваду ад вадаправода.
Лаўрэн лавіў рыбу, Лара варыла рыбу з лаўровым лістом.
I Піліп да ліпы прыліп. Да ліпы прыліп і Піліп.
Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі.
Пароль — «Арол».
Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод.
Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашу шыла Маша.
Уцякай, цецяручыха зь цецяручанятамі.
Каваль каваў каня, конь кавалю капытом, каваль каню калом.