Адрозьненьне слоў «адзеньне» і «вопратка»:
Адзеньне – сукупнасьць прадметаў з тканіны і футра, якія надзяваюць і носяць на сабе.
Вопратка – выключна верхняе адзеньне, то бок слова з больш вузкім значэньнем.
Гэтак, апранаць можна толькі вопратку – верхняе адзеньне, (куртку, паліто, плашч і г. д.).
Усё астатняе (сподняе, кашулю, штаны, спадніцу, сукенку, а таксама шапкі, капелюшы, рукавіцы) нельга апрануць, іх надзяваюць/адзяваюць.
З улікам таго, што вопратка – гэта ў шырокім сэнсе від адзеньня, яе таксама можна надзяваць і адзяваць: апрануць паліто, надзець паліто, адзець паліто. Такім чынам, любое адзеньне мы можам надзець або адзець.
Розьніца паміж словамі «надзяваць» і «адзяваць»:
«Надзяваем» мы штосьці на сябе: надзець кашулю, акуляры і інш.
«Адзяваем» мы кагосьці: дзіцяці, напрыклад.
Яшчэ колькі заўваг:
Абутак мы абуваем ці надзяваем.
Антонімамі да словаў «апрануцца» і «адзецца» зьяўляюцца адпаведна «распрануцца» і «разьдзецца».
#новыясловы да тэмы ў курсе «Гоман»https://youtu.be/lenT29Djpu4