Ідуць дажджы, асенняя пара: верш на добрую ноч

M4

Ідуць дажджы, асенняя пара.
Заплаканыя вокны спахмурнелі.
Аўторка не адрозніш ад нядзелі,
Ад быльнягу — шпачынага пяра.

За тыдзень свет, здаецца, пастарэў.
За вёскай — непралазнае балота.
Апошняя цяжкая пазалота
Злятае з абсвістаных ветрам дрэў…

©

Добрай ночы, суседзі
@mog_drive_chat