Ганна Севярынец :”Я хачу нагадаць вам, што рытарычная фігура «брацкі народ» — адна з самых небясьпеч…

Ганна Севярынец :

“Я хачу нагадаць вам, што рытарычная фігура «брацкі народ» — адна з самых небясьпечных рытарычных фігур у беларускай (і ня толькі беларускай) палітыцы. Пад эгідай гэтага брацтва была тройчы падзеленая Рэч Паспалітая, на некалькі соцень год забароненая беларуская пісьменнасьць і адукацыя, нованароджаная ў 1918 годзе беларуская дзяржаўнасьць была ператвораная ў дэкарацыю, аплочаную крывёй найлепшых сыноў нашай краіны. Я хачу нагадаць вам пра Полацкую Сафію, узарваную Пятром Першым, пра крывавую разьню Івана Жахлівага, калі на нашых землях загінулі сотні тысяч тутэйшых людзей, пра расстрэл 29 кастрычніка 1937 году, калі за адну ноч з санкцыі Масквы былі забітыя больш за 100 беларускіх культурнікаў: грамадзкіх дзеячоў, навукоўцаў, пісьменьнікаў, журналістаў. Гэта былі ня проста сталінскія рэпрэсіі. Гэта былі маскоўскія рэпрэсіі супраць нацыянальных эліт былой імпэрыі”.
Крыніца: Historyja

@mog_drive_chat