Што такое месяцпа-беларуску, вы пэўна ведаеце. А ці ведаеце вы, як завуцца ягоныя фазы? Давайма разь…

Што такое месяцпа-беларуску, вы пэўна ведаеце. А ці ведаеце вы, як завуцца ягоныя фазы? Давайма разьбярэмся!

Месяц праходзіць наступныя фазы асьвятленьня (гл. малюнак вышэй):

1. Ветах (ці вятох) — стан, калі Месяц ня бачны; першая квадра.
2. Раньні маладзік — першае зьяўленьне Месяца на небе пасьля ветаху ў выглядзе вузкага сярпа.
3. Маладзік — стан, калі асьветленая «правая» палова Месяца; другая квадра.
4. Позьні маладзік — пераходны стан паміж маладзіком і поўняй, большая частка Месяца асьветленая.
5. Поўня (ці поўнік, падпоўня) — стан, калі асьветлены ўвесь Месяц цалкам; трэцяя квадра.
6. Раньні сход — пераходны стан паміж поўняй і сходам, асьветленая частка Месяца пачынае зьмяншацца.
7. Сход (ці схадок) — стан, калі асьветленая «левая» палова месяца
8. Позьні сход — стан перад ветахам у выглядзе вузкага сярпа.

#новыясловы