Калі паглядзець праз прызму гісторыі, вярнуць беларускую мову ва шырокі ўжытак будзе адносна проста. Вось напрыклад сітуацыя з іўрытам была нашмат горшая, аднак яго адрадзілі. Праўда, варта адзначыць вялікі патрыятызм, самапавагу і волю саміх жыдоў, але гэта іншая тэма. Аднак варта ўзгадаць, што галоўным адраджэнцам і “бацькам сучаснага іўрыту” з’яўляеца Эліэзэр Бэн-Ягуда, які нарадзіўся на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага, на Паазер’і, у мясцовасці Лужкі на поўначы сённяшняй Беларусі.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ