Я сніў, што дождж зацяты перасціх,
І промень коса ўпаў на горад мокры
І заблішчэў на лужынах, на вокнах,
На дахах, на асфальце, на лісці.
І там, дзе панавала кагадзе
Здранцвенне, — там завесы зарыпелі,
І горад змрочны зарыпеў ад белі,
Святочных шатаў выбеглых людзей.
І з кожнай вулкі, кожнага двара,
Я чуў іх смех і плакаў сам ад шчасця,
А недзе спеў забыты нараджаўся…
У тую ноч мне сніўся вольны край.
©
Спакойнай ночы, суайчыннікі
@mog_drive_chat
І промень коса ўпаў на горад мокры
І заблішчэў на лужынах, на вокнах,
На дахах, на асфальце, на лісці.
І там, дзе панавала кагадзе
Здранцвенне, — там завесы зарыпелі,
І горад змрочны зарыпеў ад белі,
Святочных шатаў выбеглых людзей.
І з кожнай вулкі, кожнага двара,
Я чуў іх смех і плакаў сам ад шчасця,
А недзе спеў забыты нараджаўся…
У тую ноч мне сніўся вольны край.
©
Спакойнай ночы, суайчыннікі
@mog_drive_chat