Дабранач
Дабранач, мой звонкагалосы май,
Чаромхі белай важкія букеты,
Дабранач, малады вясновы гай –
Таемны вартавы маёй планеты.
Дабранач, той гарэзьлівы хлапчук,
Што будзе у вышынях зорных лётаць,
Дабранач, стома спрацаваных рук
І Беларусі мройлівая лотаць.
Дабранач, векапомных дзён салдат
І зоры абеліскаў збранзавелых,
Дабранач, першы высевак зярнят
І тапалёвы пух над полем белы.
Дабранач, мой каханы чалавек,
Няхай цябе у снах тваіх люляе
Цяпло мае, адданае павек,
І радасьць, што любоўю атуляе.
Крыклівае, дабранач, немаўля,
Што зь цягам часу стане верным сынам,
Дабранач, партызанская мая
Лясная старана пад небам сінім.
©Раіса Баравікова.
Дабранач, мой звонкагалосы май,
Чаромхі белай важкія букеты,
Дабранач, малады вясновы гай –
Таемны вартавы маёй планеты.
Дабранач, той гарэзьлівы хлапчук,
Што будзе у вышынях зорных лётаць,
Дабранач, стома спрацаваных рук
І Беларусі мройлівая лотаць.
Дабранач, векапомных дзён салдат
І зоры абеліскаў збранзавелых,
Дабранач, першы высевак зярнят
І тапалёвы пух над полем белы.
Дабранач, мой каханы чалавек,
Няхай цябе у снах тваіх люляе
Цяпло мае, адданае павек,
І радасьць, што любоўю атуляе.
Крыклівае, дабранач, немаўля,
Што зь цягам часу стане верным сынам,
Дабранач, партызанская мая
Лясная старана пад небам сінім.
©Раіса Баравікова.