5 сьнежня 1886 году ў маёнтку Капланцы (цяперашні Чэрвеньскі раён) нарадзіўся Мікола Равенскі – бел…

5 сьнежня 1886 году ў маёнтку Капланцы (цяперашні Чэрвеньскі раён) нарадзіўся Мікола Равенскі – беларускі кампазытар, хормайстар, дырыжор, фалькларыст, музычны крытык, які напісаў музыку да многіх вершаў беларускіх паэтаў, аўтар музыкі да гімну Н. Арсеньневай «Магутны Божа».

Равенскі зьбіраў народныя песьні Навагрудчыны й Случчыны, актыўна ўдзельнічаў у экспэдыцыі, арганізаванай Інстытутам беларускай культуры. У 1923 годзе ён апынуўся ў Маскве, дзе падтрымліваў цесную сувязь зь беларускім асяродкам. Праз некалькі год пачаў выкладаць у музычным тэхнікуме, а потым – у Беларускай кансерваторыі.

У 1938 годзе Равенскі быў выключаны з Зьвяза кампазытараў БССР. Яго выслалі ў лагер для перамешчаных асоб, дзе ён кіраваў хорам і арганізаваў Беларускі жаночы ансамбаль. У 1950 годзе Равенскі зьехаў у Бэльгію – там выбітны кампазытар стварыў студэнцкі ансамбаль беларускай музыкі.

Чытаць біяграфію падрабязьней (праз VPN)

Спампаваць кнігу пра жыцьцё й творчасьць Міколы Равенскага можна тут.