Як сказаць па-беларуску ”ТЫ ПРАВ(-А)”? Ты маеш рáцыю.У беларускай мове слова рацыя — даўні лацініз…

Як сказаць па-беларуску ”ТЫ ПРАВ(-А)”?

Ты маеш рáцыю.

У беларускай мове слова рацыя — даўні лацінізм. Палітра значэньняў лац. ratiō шырокая: „доказ, правіла; разьлік; розум; тэорыя, сыстэма“. Усё рацыянальнае.

У старабеларускай мове, на якой і пісалі кодэксы, і вялі дыскусіі, бяз рацыі было не абысьціся:

…Абы меў чалавек аскарджаны да абароны пракуратара, каторы бы яго рацыі бараніў. (XVII ст., аб праве на адвакацкую абарону). Рацыя — ‘абгрунтаваная думка, нечая праўда’.

Яшчэ можна сказаць „твая праўда!“.

Расейская ж „рация“ — з кавалкаў словаў: ра(диостан)ция, з шэрагу моўных пачварак накшталт „постпред“ або „жилкомхоз“.

#новыясловы