Дата ў гісторыіРоўна 30 гадоў таму СССР перастаў існаваць.8 снежня 1991 году ва ўрадавай рэзыдэнцыі …

Дата ў гісторыі

Роўна 30 гадоў таму СССР перастаў існаваць.

8 снежня 1991 году ва ўрадавай рэзыдэнцыі Віскулі, што ў Белавескай пушчы, кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Украіны і Расеі Станіслаў Шушкевіч, Леанід Краўчук і Барыс Ельцын падпісалі “Белавежскае пагадненне” аб спыненні існавання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаваў.

У гэты дзень зняволеныя камуністычнай імпэрыяй народы нарэшце атрымалі доўгачаканае вызваленне, за якое ўпарта змагаліся працягам многіх дзесяцігоддзяў, а сама турма народаў, якая не дажыла год да свайго 70-гадовага юбілею, назаўжды знікла з мапы свету.