ДАЦЬ РАДЫ можна каму ці чаму. А мае гэты выраз два значэньні:1. Парадзіць, параіць.Табе раду я дам, …

ДАЦЬ РАДЫ можна каму ці чаму. А мае гэты выраз два значэньні:

1. Парадзіць, параіць.

Табе раду я дам, як бяду ашукаць. (Купала).

2. Адолець, управіцца з кім-, чым-н.

Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як зьвяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. (Чорны).