КАЛЯДЫ ці РАСТВО? Каляды — старажытнае, ажно праславянскае, пазычаньне з лацінскай: у рымлянаў calen…

КАЛЯДЫ ці РАСТВО?

Каляды — старажытнае, ажно праславянскае, пазычаньне з лацінскай: у рымлянаў calendae — першы дзень месяца і сьвята пачатку году.

Калядá — гэта і Куцьця, дзень ці вячэра перад Калядамі, а не само сьвята: „Ішла Каляда упярод Раства“ — калядная песьня. Каляда — і хаджэньне каляднікаў са сьпевамі ад хаты да хаты.

На дахрысьціянскія сьвяткаваньні прыпала ўшанаваньне Хрыстовага нараджэньня. Так слова Каляды стала абазначаць хрысьціянскае сьвята.

Раство — сынонім Калядаў (часам іх першы дзень). Слова таксама пазычанае, але з царкоўнаславянскай: РОЖДЬСТВО. Слова Раство, асвоенае беларускай мовай, жыве ў рэгіёнах, дзе праваслаўнае насельніцтва пераважае.

Мапа і дэталі тут: https://svb1234.azureedge.net/a/kalady-rastvo-atlas/29671832.html

#новыясловы