Дарагі Санта Клаўс, калі ў тваёй торбе нічога няма апроч гэтых ружовых смактунчыкаў, то ня йдзі ў на…

Дарагі Санта Клаўс,
калі ў тваёй торбе
нічога няма
апроч гэтых ружовых
смактунчыкаў,
то ня йдзі
ў нашу хату.
Мы з сястрычкай
ня любім салодкага.
Кажаш,
пернікі маеш з імбірам бяз цукру
ды памаранчыкі.
І іх не ямо,
бо ня з нашага
поля і саду дарункі.
Крыўдуеш?
Маўляў, наравістыя дзеці
на гэтай зямлі.
Слухай,
а мы ў твае цуды
ўвогуле
болей
ня верым.
Дый самога цябе,
бадай,
падмянілі.
Сапраўдны сьвяты Мікалай
сёньня ў торбе вялікай сваёй
прынёс бы дамоў
нашага тату.
Ты зьдзіўлены?
Ну то бывай!
Ідзі і чмуры тых дзяцей,
чый тата
пяшчотна прытульвае іх,
а ня горнецца горка
да халоднае
шорсткае
шконкі.

©Валянціна Аксак

Дабранач
@mog_drive_chat