На сівым даляглядзе, адчаю на зло,выспявае зара Беларусі.Каб у кожнай душы Сонца Праўды ўзышлоя ў ка…

На сівым даляглядзе, адчаю на зло,
выспявае зара Беларусі.
Каб у кожнай душы Сонца Праўды ўзышло
я ў калядную ноч памалюся.
Спавівае ў хляве Богамаці Хрыста.
Уцялесіўся Бог не ў палацы.
А ў палацы з крывавым загадам паўстаў
Ірад цар, яго каты й дарадцы.
Але Бог не з “бамондам” сягоння, а тут…
Хор анёлаў пяе прастачынам…

Не праскочыць нікому Гасподзень прысуд
праз падман: ні грашыма, ні чынам!

©Алег Нагорны

З Калядамі, даражэнькія!
Добрай ночы
@mog_drive_chat