Дата ў гiсторыi28 студзеня 1588 года, вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза выдаў пры…

Дата ў гiсторыi

28 студзеня 1588 года, вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза выдаў прывілей канцлеру ВКЛ Льву Сапегу на права друкаваць трэцюю рэдакцыю літоўскага Статута. Гэты дакумент, які так і застаўся ў гісторыі пад назвай “Статут 1588 года”, стаўся галоўным законам Вялікага княства на стагоддзі і адначасова адным з найлепшых у свеце кодэксаў тагачаснага права.

Статут быў шэдэўрам заканадаўства, які за ўзор бралі нават варожыя дзяржавы. Артыкулы Статута выкарыстоўваліся пры напісанні маскавіцкага «Соборного уложения», пры кадыфікацыі прускага права, пры распрацоўцы украінскіх “Прав, за якими судиться малоросійський народ”.

Крыніца: Historyja