1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазьнюк. [Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслужанае імя няславіў і аўтарытэт падрываў? (Быкаў).
2. Малады чалавек несур’ёзных паводзін. — Эт, блазан, ды і толькі! — абсек Дразда злосны Косьця і пайшоў па вуліцы. (Карпюк).
3. Той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх. [Маша Славіку:] — Блазен! Калі-небудзь ты моцна пагарыш за свае дурныя жартачкі. (Шамякін).
4. Устарэлае слова, устарэлы выраз: асоба пры двары манарха ці фэадала, якая павінна была весяліць гаспадара і гасьцей. Покуль размову вялі яны з панам, блазан у бубен парнуў нечакана. (Дубоўка).