Беларускі матыў Разварушыць мяне і абудзіць ад сну, І прымусіць казаць па-наскуБеларускі матыў, што …

Беларускі матыў

Разварушыць мяне і абудзіць ад сну,
І прымусіць казаць па-наску
Беларускі матыў, што цячэ за мяжу
Ад жорсткай, як дрот, няласкі.

Беларускі матыў, у якім наша жыццё
У якім светлых пачуццяў суквецце.
Толькі шчыміць бязбожна цябе забыццё,
Абыякавасць шчыміць да смерці.

Ты ідзеш праз вякі, праз галечу і боль
Насуперак усім перашкодам,
Як ваяр на кані мужна скачаш у бой
— Здабытак літвінскага рода.

Беларускі матыў, у якім наша душа,
У якім вобраз зямлі бездакорны.
Хай не згасне ніколі прыгожасць твая
Хай нікім ты не будзеш скароны!

Ясь Жаўрук 14.08.2021