Верш Марыі Вайцяшонак «Радзіма» пра волю, няволю і першых птушак

M4

Радзіма
І зноў як на тое свежы снег
вы чулі?
да нас з выраю
ўжо першыя птушкі
прыляцелі
і такая цеплыня
ва ўсім целе
быццам нас
стала болей
тых хто яшчэ на волі
і тых хто ўжо ў няволі
але галоўнае
што на Радзіме.

©Марыя Вайцяшонак

Дабранак
@mog_drive_chat