Дата ў гiсторыi
10 лютага 1940 года савецкімі ўладамі была праведзена першая хваля масавай дэпартацыі ў Сібір людзей з тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Усяго да чэрвеня 1941 года ў выніку чатырох хваляў дэпартацыі былі вывезеныя 340 тысяч чалавек, разам з дэпартаванымі з Заходняй Украіны. Дэпартаваных везлі ў таварных вагонах з закратаванымі вокнамі, у вагоны набівалі па 50 і больш чалавек. На зборы давалася некалькі дзесяткаў хвілін. Толькі ў лютым саветы вывезлі больш 140 тысяч чалавек. На поўначы Расіі 30 тысяч было расстраляна, яшчэ 100 тысяч памерлі. Людзі паміралі ў дарозе з голаду, знясілення, холаду.
Крыніца: Historyja