Падзея была роўна месяц таму. Але тады мы пост не рабілі. А цяпер хочацца. У нашай паўднёвай суседцы…

Падзея была роўна месяц таму. Але тады мы пост не рабілі. А цяпер хочацца. У нашай паўднёвай суседцы 22-га студзеня адзначалася дзяржаўнае свята – Дзень саборнасці Украіны. Падзеі звязаныя з 1919 годам, калі 22 студзеня быў прыняты Акт уз’яднання Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі ў адзіную украінскую дзяржаву.
Да таго ж у гэты ж дзень на год раней, 22 студзеня 1918 г., была абвешчана незалежнасць Украінскай Народнай Рэспублікі ад Савецкай Расіі.
Гэта свята актуальна і зараз. Спадзяемся, што Украіна здабудзе найлепшую будучыню і сапраўдную еднасць. Сла́ва Украї́ні!

На фота экзэмпляры марак Украінскай Народнай Рэспублікі, якія знаходзяцца ў фондах музейнага праекта “Куфар старажытнасцяў”.

@kufar_starazytnasc