У “КАВЯРНІ НАД НЯМІГАЙ” КАВА РАЗАМ З БЕЛАРУСКАЙ КНІГАЙКалі любіце каву, то Вам сюды, у “Кавярню над …

У “КАВЯРНІ НАД НЯМІГАЙ” КАВА РАЗАМ З БЕЛАРУСКАЙ КНІГАЙ

Калі любіце каву, то Вам сюды, у “Кавярню над Нямігай”. У дадатак да смачнага напою яшчэ пачытаеце беларускую кнігу. У кавярні ёсць цікавая літаратурная паліца.

Утульная атмасфера супакойвае нервы, зараз тэмп жыцця хуткі, няўрымслівы, а ў кавярні – суцэльны рэлакс. А на кубках – надпісы прывабныя, мне патрапіліся “КАЛЯРОВЫЯ ЛЕТУЦЕННІ”)) Звярнула ўвагу, што за столікамі двое маладых мужчын засяроджана чыталі. Я думала, жанчыны больш схільныя да аповедаў і раманаў, а выявілася, што і моцная палова чалавецтва ведае, як дасягнуць душэўнага спакою. Завітвайце і Вы на адпачынак па адрасе: Няміга – 5, гандлёвы цэнтр “Метраполь”, адразу ля эскалатара трэці паверх “Кавярня над Нямігай”.

Прыемны бонус – зніжка 20% усім, хто размаўляе па-беларуску!

Крыніца