Дата ў гiсторыi 16-18 сакавіка 1919 года адбыліся антысавецкія выступы ў Барысаве, вядомыя як Барыса…

Дата ў гiсторыi

16-18 сакавіка 1919 года адбыліся антысавецкія выступы ў Барысаве, вядомыя як Барысаўскае антысавецкае паўстанне.

Бальшавікі спрабавалі арганізаваць мабілізацыю мясцовага насельніцтва на вайну супраць Польшчы, а таксама пачалі рэквізіцыю ў мясцовых жыхароў маёмасць і харчавання на патрэбы бальшавіцкай арміі. У адказ на гэта ў Барысаве пачаліся беспарадкі сярод сагнаных на мабілізацыю жыхароў: былі разгромленыя савецкія органы ўлады, пасля чаго людзі разышліся па дамах. У наступныя дні бальшавікі ўчынілі хвалю рэпрэсій супраць актыўных удзельнікаў паўстання, многія былі расстраляныя.
@Historyja