Выдавецтва Янушкевіч учора «папрасілі» вызваліць офіс на Мар’еўскай, 7А цягам бліжэйшых трох дзён. П…

Выдавецтва Янушкевіч учора «папрасілі» вызваліць офіс на Мар’еўскай, 7А цягам бліжэйшых трох дзён. Прычын не тлумачаць.

Праз шмат клопатаў, звязаных з высяленнем, і адзін з найважнейшых — куды падзець кнігі з офіса, абвешчаны распродаж кніг з 20 % зніжкай.

Адрас, які неўзабаве знікне:
г. Мінск, вул. Мар’еўская 7А, офіс 10.

Учора была вялікая чарга на вуліцы, а выдавецтва працавала да апошняга кліента)
Крыніца: @januskevicbooks