Заўтра Дзень Волі. 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка – першая нацыянальная дзяржава, у якой быў бела-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і вокліч «Жыве Беларусь». Але, каб святкаваць гэты дзень далей – нам з вамі яшчэ трэба прайсці няпросты, пакручасты шлях, і мы пройдзем яго разам.
Святлана Ціханоўская: «Незалежнасць – гэта калі ты бароніш сваю краіну. І для цябе гэта нават не подзвіг. А проста здаровая рэакцыя на злачынства. Бо іншага выбара няма і ня можа быць – калі знішчаюць твой родны дом. Карыстаюцца тваёй краінай, каб весці чужую…