Дата ў гісторыі
24 сакавіка 1794 г. пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
Узброены выступ пачаўся ў Кракаве і быў накіраваны супраць другога падзелу Рэчы Паспалітай, які здарыўся годам раней. Лідарам ад пачатку бачылі менавіта Касцюшку, які ўжо меў багаты вайсковы досвед.
Касцюшка пагадзіўся ўзначаліць паўстанне, але на сваіх умовах: «Толькі за шляхту ваяваць не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццё». То-бок выступіў не толькі з нацыянальных, але і з сацыяльных пазіцый.
Паўстанне заканамерна атрымала паразу, а сам Касцюшка пасля вырашальнай бітвы пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і трапіў у палон. Расійцы захавалі яму жыццё, а ў 1796 годзе Павал І вызваліў яго.
Касцюшка так і не прыняў ні падарункаў расійскага ўладара, ні падданства, а выехаў у Амерыку, якую лічыў сваёй другой бацькаўшчынай.