Дата ў гісторыі4 красавіка 1794 года у час польскага паўстання адбылася бітва пад Рацлаві́цамі, у як…

Дата ў гісторыі

4 красавіка 1794 года у час польскага паўстання адбылася бітва пад Рацлаві́цамі, у якой паўстанцы разбілі расійскія сілы.

Касцюшка сабраў польскія рэг.часткі з-пад Кракава, дадаючы да іх атрады мабілізаваных падкракаўскіх сялян-касінераў, і выйшаў з гэтым войскам з ваколіцы Кракава, спрабуючы адкрыць дарогу на Варшаву.

Каля в.Рацлавіцы адна з рускіх калон загарадзіла шлях польскаму войску. Бітва пачалася безвыніковым змаганнем рэг. войскаў, але Касцюшка выкарыстаў аслабленне цэнтру, дзе стаяла артылерыя праціўніка. Скарыстаўся мясцовасцю (яр, які вёў да рас. пазіцыі) і употаў падвёў атрад з 320 касінераў да рус. батарэі і асабіста павёў атрад у атаку на гарматы. Нечаканая атака мела поўны поспех, коштам 13 забітых касінеры ўзялі ўсе 12 гармат. Адным з вядомых герояў гэтай атакі быў сялянін Войцех Бартас. Пазней яшчэ адна атака касінераў зламала супраціўленне рус. войскаў на левым крыле, і вымусіла рус. войскі да агульнага адступлення.