4 красавіка 1557 году ў Віцебскім павеце нарадзіўся Леў Сапега, выбітны дзяржаўны дзеяч і дыплямат Вялікага княства Літоўскага.
Менавіта зь імем Льва Сапегі зьвязанае выданьне ў 1588 годзе Трэцяга Статуту ВКЛ і стварэнне 1581 годзе Галоўнага Трыбуналу — найвышэйшага судова-апэлцыйнае інстанцыі Вялікага Княства. Прыхільнік незалежнасьці і свабоды чалавека; Разглядаў права як прадукт дзейнасьці чалавечага розуму, а ня «боскага адкрыцьця». Змагаўся супраць прэтэнзіяў духавенства на кіроўную ролю ў дзяржаве Быў прыхільнікам цэнтралізаванай, унутрана адзінай, шляхецка-дэмакратычнае дзяржавы. Лічыў неабходным адзінага закону як для кіроўных вярхоў, так і для падданых.