Затрыманага дзесяць месяцаў таму доктара абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады); ч.1, 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта).
Згодна з версіяй следства, хірург “неаднаразова публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім мэдычную клятву… і ўсяляк перашкаджаць аказанню медычнай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калегаў да падобных супрацьпраўных дзеянняў”. Судовы працэс будзе весці суддзя Святлана Чарапанава.
7 красавіка 2022 10:00 Мінскі гарадскі суд, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1 Трэба мець пашпарт і маску.
Падтрымаць Андрэя лістамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрэю Уладзіміравічу Любецкаму