Сябры!
Прыйшоў час, калі беларуская мова – гэта не проста культурная пазіцыя і цікавы жыццёвы вопыт. Цяпер беларуская мова – гэта пазіцыя маральная, гэта маркер, які аддзяляе беларусаў ад таго, што робіцца зараз ад імя беларускай дзяржавы. Гэта пазіцыя, якая абазначае ўсім, што вы за праўду і за мір. Супраць несправядлівасці і вайны.
Беларуская мова зноўку стала сцягам, які трэба падымаць.
Выкарыстоўвайце, калі ласка, беларускую мову як мага часцей. Памяняйце мову ў профілі сацсетак, напішыце пост па-беларуску, скажыце ў краме “дзякуй”, вывучыце са сваімі дзецьмі верш па-беларуску. Зараз гэтыя маленькія дзеянні ёсць часткай вялікай барацьбы за праўду.
https://mova.how – рэсурс са спасылкамі на розныя праекты, якія дапамогуць вучыць родную мову.