«Як прыстойны чалавек, я не магу маўчаць»: як прайшоў першы дзень суда над хірургам Андрэем Любецкім
7 красавіка пачаўся суд над вядомым хірургам, палітвязнем Андрэем Любецкім. Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава. Сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы ў Мінску і быў валанцёрам каля Акрэсціна, абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Што Любецкі казаў на першым пасяджэнні?
«У нас, у мяне не было іншай магчымасці выказаць сваю пазіцыю, акрамя як выйсці, сказаць і паказаць: “Нас шмат. Паслухайце нас”»;
«Як прыстойны чалавек — гэта не залежыць ад пасады, — я не магу маўчаць. Таму я выказаўся»;
«Што тычыцца абраз: я абражаў, але гэта былі эмоцыі пасля пэўных падзей. Гаворка ідзе аб забойстве Рамана Бандарэнка».
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3uoJ2ko
Суд над палітвязняволеным хірургам працягнецца 11 красавіка ў 10.00 у Мінскім гарадскім судзе. Справа разглядаецца ў адкрытым пасяджэнні — прыйсці і падтрымаць Андрэя можа кожны!