12 красавіка 2022 года Урад увёў абмежаваньні на вываз зь Беларусі асобных харчовых тавараў (мукi, к…

12 красавіка 2022 года Урад увёў абмежаваньні на вываз зь Беларусі асобных харчовых тавараў (мукi, крупаў, цукру, солi, макаронаў, алею, кансэрваў i iнш.)
Цяпер вывозіць за межы ЕАЭС можна ня больш за 1 кг / 1 л гэтых тавараў.

Хвiлiнка гiсторыi.
7 красавіка 1932 года, калі прадуктовыя нормы ў СССР былі зменшаныя ўдвая, у Барысаве пачаліся стыхійныя пратэсты. Да 10 красавіка людзі ўрываліся ў хлебныя лаўкі і прадуктовыя склады, разбіралі харчы. Бунты паўтарыліся і праз год.

У выніку бунтаў каля 1400 барысаўцаў былі арыштаваныя, дзвесце з іх былі расстраляныя адразу, астатніх выслалі ў сталінскія канцлагеры. Расстрэлы адбываліся ў мясцовасці, якую барысаўцы называюць «Батарэі». У пачатку 2000-х мясцовыя актывісты ўсталявалі там крыжы ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій, у 2008 годзе камунальшчыкі спілавалі крыжы.