Абараніць свае сем’і ад разбурэння: Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння адзначаюць Вялікдзень
«Пасха – свята міру, свята, якое аб’ядноўвае сем’і. Мне хацелася б асабліва падтрымаць тых, хто не знаходзіць паразумення з роднымі і блізкімі на глебе рознага стаўлення да дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Ведайце: вы не адныя – і вы робіце вельмі важную справу, абараняючы свае сем’і ад разбурэння. Веру ў вас і ў тое, што дзякуючы такім, як вы, праўда і справядлівасць стануць падмуркам міру ў нашым грамадстве.
«Мае думкі разам з украінцамі, якія мужна бароняць сваю Айчыну. Разам з мірнымі жыхарамі Украіны, яе дзеткамі, яе жанчынамі. І разам з тымі, хто сам вырашыў сысці ў пекла, каб дапамагчы Украіне. Нізкі паклон нашым гераічным байцам-добраахвотнікам, нашым…