СУБОТНІК — НЕ ТАЛАКÁ! Ці ведаеце, што такое суботнік?
У народнай мове гэта ‘суботняе пакараньне за некалькі правінаў’ — для шкаляроў і для дарослых. Каго ў кут, каго розгамі.
Яшчэ „суботнік“ — удзельнік сэкты, што адкалолася ад расейскага праваслаўя.
А ў беларусаў спрадвеку была і ёсьць талакá — суседзкая ўзаемадапамога. Толькі добраахвотная. Калі заганяюць прымусам — гэта не талака, а пакараньне. Суботнік. #гісторыя_мовы