Дата ў гісторыі25 красавіка 1918 г., праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэ…

Дата ў гісторыі

25 красавіка 1918 г., праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, Радай БНР была складзеная і адпраўленая знакамітая тэлеграма, адрасаваная кайзеру Вільгельму II.

Змест тэлеграмы быў такі: віншаванне і падзяка за забеспячэнне парадку на падкантрольнай немцам тэрыторыі, а зусім не акт капітуляцыі ці прапанова сваіх паслугаў.

Для чаго гэта было зроблена? Беларусь апынулася пад нямецкай акупацыяй, у БНР папросту не было свайго войска, якое магло б выступіць супраць акупантаў.

У савецкі час гэтая тэлеграма падавалася як «здрада» дзеячаў БНР. Цяпер гісторыкі глядзяць крыху іначай на тыя падзеі, але адзначаюць недальнабачнасць тых, хто яе склаў і адправіў. Паколькі гэты крок не даў ніякага практычнага плёну.