Чалавеку шмат не трэба:у суладдзі жыцьз сабой.Сьлёз і сьмеху поўны цэбар,сябра -свой,і вораг – свой….

Чалавеку шмат не трэба:
у суладдзі жыць
з сабой.
Сьлёз і сьмеху поўны цэбар,
сябра –
свой,
і вораг –
свой.
Чалавеку шмат ня трэба:
каб сцяжына ў дом вяла,
маці каб пад гэтым
небам
колькі трэба ёй
жыла.

Чалавеку шмат ня трэба:
колькі цішыні гадзін.
Лусту бацькавага хлеба.
Кон –
адзін.
І скон –
адзін.
Ранкам сьвежую газэту,
у ёй пра тое, што люблю.
І ўсяго адну планэту –
сінявокую
Зямлю!
І –
міжзорную дарогу –
шлях на вастрыні ляза.
Гэта, нібы, і
нямнога
гэта, зрэшты,
драбяза.
Хопіць гэтага да веку,
іншага б і не шукаў.
Шмат ня трэба
чалавеку –
толькі б дома хто
чакаў
.

Пераклад верша Роберта Раждзественскага “Человеку надо мало” Усевалада Сцебуракi

Дабранач
@mog_drive_chat