ЖУР (žur)(назоўнік, мужчынскі род)Іначай кісяліца — кіслы мясны альбо посны (малочны) суп, запраўлен…

ЖУР (žur)
(назоўнік, мужчынскі род)

Іначай кісяліца — кіслы мясны альбо посны (малочны) суп, запраўлены закваскай на аснове закіслае мукі. Вядомы ў беларускай, польскай (па-польску: Żur), чэскай (па-чэску: Kyselo), славацкай (па-славацку: Kyslóvka) кухнях.

Для прыгатаваньня супу неабходная так званая цэжа — рошчына на аснове закіслае мукі, адстоеная цягам некалькіх сутак. Для прыгатаваньня цэжы зазвычай ужываецца аўсяная ці жытняя мука, якую расчыняюць вадой (на літар вады 150–200 грамаў мукі) і ставяць у цёплае месца, у выніку чаго пачынаецца працэс браджэньня. Рэдкую частку (квасьліны, малако) зьліваюць і вараць жур, а з густой (цэды) — кісель.
Пасьля падрыхтоўкі цэжы яе зьмешваюць з вадой, булёнам або малаком, ставяць на агонь і дадаюць іншыя складнікі. У большасьць жураў зазвычай дадаюць белую каўбасу, вэнджанае мяса, вараныя яйкі. Могуць выкарыстоўвацца клёцкі, вяршкі, грыбы, масла, спэцыі, алей. У Польшчы існуюць жур кракаўскі (з гароднінай), келецкі, падляскі, намыслаўскі.
Смачна есцi!