Могілкі па ўсёй краіне патанулi ў процьме пярэстых штучных кветак, якія наносяць шкоду прыродзе і небяспечныя для чалавека.
Штогод пасля святаў на палігоны цвёрдых камунальных адкідаў вывозяць каля 1 мільёна пластыкавых кветак. Тэрмін іх разлажэння – ад ста да пяцісот гадоў.
Перапрацоўцы штучныя кветкі не паддаюцца: складана вызначыць тып пластыку для слушнага сартавання адкідаў і разабраць кветкі на асобныя часткі, зробленыя з розных матэрыялаў, якія трэба і ўтылізаваць па-рознаму.
Пры спальванні кветак у навакольнае асяроддзе могуць выдзяляцца цяжкія металы і дыяксіны.
Чым замяніць пластыкавыя кветкі?
Жывыя кветкі ў гаршках, мнагалетнікі, высаджаныя ў грунт, карлікавыя кусты. Можна пасадзіць цюльпаны, нарцысы, касачы – кветкі, якія не маюць патрэбы ў частым паліванні, ці кусты, напрыклад, барбарыс, ядловец, галоўнае – выбіраць непераборлівыя расліны.
@wildlifebelarus