ВЯСЁЛЫ БОГ Станiславу ШушкевiчуСярод асколкаў, друзу, камянёўТраве б не ўстаць без моц…

ВЯСЁЛЫ БОГ

Станiславу Шушкевiчу


Сярод асколкаў, друзу, камянёў
Траве б не ўстаць без моцы каранёў,
А каранi б углыб не прараслi
Не ўзяўшы сiлы ў мацеркi-зямлi.
Iдылii няма нi ў чым, нiдзе:
Сякуць маланкi па сляпой вадзе,
Лютуюць смерчы, зеўрацца вiры, —
А дзесь на самым версе, на гары
Вясёлы Бог сам для сябе жыве,
Увесь у белым ходзiць па траве…

© Уладзімір Някляеў

Дабранач
@mog_drive_chat