Учора, 5 мая, у мемарыяльным комплексе “Трасцянец” урачыста стварылі ваенна-патрыятычны клуб “Фарпост” для “юных патрыётаў” Заводскага раёна. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі раёна, органаў унутраных спраў і “дэпутат” па 95 Шабаноўскай акрузе Галіна Лагунова. “Кіраўнік” адміністрацыі Сяргей Масляк адзначыў, што ўдзельнікі новага клуба – гэта лепшыя хлопцы, лепшыя навучэнцы ўстаноў адукацыі Заводскага раёна.
Фюрэрюгэнд…
Шаноўныя, у каго ёсць дзеці: сёння ў нас яшчэ ёсць права сказаць, што маё дзіця ні ў вайсковай пілотцы, ні са стужкамі не будзе хадзіць. Не саромцеся карыстацца сваім правам! Памятайце пра тое, што не трэба даваць пісьмовы дазвол на ўдзел у такіх мерапрыемствах, на фатаграфаванне і размяшчэнне фота на школьных сайтах, у інстаграме і тэлеграме. А калі знойдзіце сваё дзіцё на гэтакіх фотаздымках – задайце няўтульныя пытанні адміністрацыі школы.
Зараз дзецям трэба надта шмат увагі. Трэба з імі гуляць, чытаць і аналізаваць літаратуру, абавязкова іх слухаць, чым яны жывуць, што іх захапляе. І, урэшце, расказваць, што ёсць добра, а што дрэнна. І неадназначнасць трэба абмяркоўваць, і паўтоны – там, дзе яны ёсць. Тады “Фарпост” не зробіць з нашых дзяцей “паўлікаў марозавых”, а ён паспрабуе, нажаль.
©