Людзі йшлі па плошчах гожых,Па праспектах гарадскіх…Ты на стыку ўсім прыгожымПрадавала васількі.Лю…

Людзі йшлі па плошчах гожых,
Па праспектах гарадскіх…
Ты на стыку ўсім прыгожым
Прадавала васількі.
Людзі йшлі і праміналі,
Не вярталіся ізноў…
Ім нічога не казалі
Зоркі-вочы васількоў.
Толькі я, дзівак-паэта,
Прыпыніўся і сачыў,
Як пялёсткі з тых букетаў
Асыпаліся ўначы. ©

Спакойнай ночы
@mog_drive_chat