Чаму заканчэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе пачалі адзначаць 8 мая, а ў СССР – 9 мая. У гэты дзе…

Чаму заканчэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе пачалі адзначаць 8 мая, а ў СССР – 9 мая.

У гэты дзень у прыгарадзе Берліна Карлсхорсе паміж прадстаўнікамі саюзных дзяржаваў і нямецкіх войскаў быў падпісаны Акт аб безумоўнай капітуляцыі нацысцкай Германіі. Але насамрэч падпісанняў было два.

Першае падпісанне адбылося ўночы 7 траўня ў французскім Рэймсе і прадугледжвала фактычны выхад Германіі з вайны: нямецкія жаўнеры мусілі спыніць любыя вайсковыя дзеянні на ўсіх франтах, перадаць узбраенні саюзнікам, а самі здацца ў палон.

Іосіф Сталін, даведаўшыся аб гэтым, запатрабаваў паўторнага падпісання. Матывацыя была даволі простай: яго абурыла вядучая роля саюзнікаў у гэтым працэсе і само месца падпісання. Таму Сталін настаяў на тым, каб паўторнае падпісанне адбывалася ў занятым савецкімі войскамі Берліне.

Капітуляцыя нацысцкай Германіі набыла моц 8 траўня ў 23:01 па цэнтральнаеўрапейскім часе, то-бок у 01:01 9 траўня па маскоўскім часе.

Другая сусветная вайна ў Еўропе была скончана.

@Budzmaby