Ніколі зноў! Марым, каб выбухі асацыяваліся толькі са сьвятамі ВЫБУХНУЦЬ (vybuchnuć)(дзеяслоў, закон…

Ніколі зноў! Марым, каб выбухі асацыяваліся толькі са сьвятамі

ВЫБУХНУЦЬ (vybuchnuć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Узарвацца, разьляцеўшыся на часткі.

Вось адзін снарад выбухнуў зусім блізка. (Васілёнак).

2. Зь сілаю вырвацца адкуль-н.

Танк адразу нейк акамянеў на месцы, і полымя з дымам выбухнула зь яго. (Чорны).

3. Пераноснае значэньне: нечакана пачацца, раптоўна ўзьнікнуць.

Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў свае прычыны. (Колас).
#словы_В