Родны дым гаркаваты над краемразам з ветрам з палёў і лугоўуспаміны дакорам карае,паўтарае абліччы с…

Родны дым гаркаваты над краем
разам з ветрам з палёў і лугоў
успаміны дакорам карае,
паўтарае абліччы сяброў.

Адгукнецца ў абдымках імёнаў
то крыніца, то чысты ручэй –
і нябёсы высокія звонам
б’юць па сэрцы гучней і гучней.

©Віктар Ярац

Дабранач
@mog_drive_chat